У парыжскім Дыснэйлэндзе затрымалі ўзброенага мужчыну



На ўваходзе ў гатэль ў парыжскім  Дыснэйлендзе быў затрыманы мужчына з агнястрэльнай зброяй і Каранам, паведамляюць французскія СМІ.

160128163521_disneyland_624x415_reuters_nocredit

28-гадовы мужчына да гэтага не звяртаў на сябе увагі спецслужбаў і падчас затрымання не аказваў супраціву.

Афіцыйных каментароў пра тое, што здарылася, пакуль не паступала.

У Францыі па-ранейшаму дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча, уведзены пасля нападаў у Парыжы 13 лістапада.

bbc.com

Фота: Reuters