У Пінску апаганены помнік ахвярам фашызму



На памятным надпісе мемарыяла вандал намаляваў свастыку.

gi-25089-124255-big

Як паведамілі БелаПАН у Пінскім ГАУС, 30 лістапада ў міліцыю паступіла інфармацыя аб гэтым здарэнні. Гарадскі аддзел унутраных спраў праводзіць праверку. На месца выязджала аператыўна-следчая група.

gi-25089-124256-big

Помнік устаноўлены на вуліцы Пушкінскай на тым месцы, дзе падчас Вялікай Айчыннай вайны было пінскае гета. У 1941—1944 гадах фашысты праводзілі там масавыя знішчэнні яўрэяў, цыганоў, вязняў пінскай турмы — партызан і падпольшчыкаў.