У Пінску таксама былі затрыманні



У Пiнску мясцовага прадстаунiка „Руху За Свабоду”, сябра Партыi БНФ Алеся Рамановiча пасля 3-х гадзiннага знаходжання ў мiлiцыi адпусцiлi дахаты. Яго затрымалi а 12-й гадзiне недалёк ад плошчы Ленiна, якая была цалком ачэплена мiлiцыяй. Да яго падыйшоў капiтан i папрасiў прайсцi з iм у машыну, а пасля паведамiў, што яны паедуць у пастарунак высвятляць асобу, хоць Рамановiч меў пры сябе пашпарт. У пастарунку ў яго ўзялi тлумачэннi па трох крымiнальных справах, нiбыта актывiст можа быць iмаверным сведкам. Пасля гэтага адпусцiлi дамоў.

Вядома, што таксама у Пiнску затрымлівалi былога дэпутата ад апазiцыi Гарадcкога савета Мiкалая Мiхалевiча.

Беларускае Радыё Рацыя