У Полацку адзначаюць Дзень горада



Дні горада ў Полацку сёлета пачаліся 5 чэрвеня – у Дзень памяці святой Еўфрасінні. Але асноўныя мерапрыемствы свята прыпалі на выходныя – 6 і 7 чэрвеня. Урачыстасць пачалася з традыцыйнага шэсця прадстаўнікоў працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў горада і раёна. Сёлета ўпершыню адбылася акцыя «Спяваючая плошча» – усе палачане, якія сабраліся на плошчы Свабоды, разам выканалі гімн свайго горада. Пасля чаго пачаліся іншыя шматлікія святочныя мерапрыемствы. З самай раніцы на праспекце Францыска Скарыны працуе «Горад майстраў», на якім можна набыць шматлікія вырабы рамеснікаў з розных куткоў Беларусі. Запланавана насычаная праграма – арт-батл, парад байкераў, канцэрты. А святочны феерверк сёння завершыць мерапрыемствы роўна апоўначы.

Святочныя мерапрыемствы будуць працягвацца і заўтра – 7 чэрвеня.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік