У Полацку працягваецца збор сродкаў на ўсталяванне крыжа ў Курапатах



У Полацку працягваецца збор сродкаў на ўсталяванне крыжа ў Курапатах. Зборам сродкаў займаюцца сябры Свабоднага прафсаюза.

Кажа намеснік старшыні Беларускага рэспубліканскага свабоднага прафсаюза Мікола Шарах:

— Грошы яшчэ збіраем, у нас няма нейкага дэдлайну адносна канкрэтнай даты, але патрэбнай сумы мы пакуль не сабралі. Я ведаю людзей, якія хочуць здаваць, але не з усімі яшчэ сустрэўся. Працэс яшчэ ідзе, будзем збіраць далей.

 У мемарыяле Курапаты ўжо існуе традыцыя, калі крыжы памяці ўсталёўваюцца ад імя пэўных населеных пунктаў. Напрыклад, летась тут быў усталяваны крыж памяці ад берасцейцаў.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Reuters