У Польшчы пачалі выдаваць грошы ўладальнікам Карты паляка



З новага года ўладальнікі Карты паляка могуць разлічваць на фінансавую дапамогу для аплаты расходаў на арэнду жылля ў Польшчы ў выпадку, калі заяўка на дазвол на пастаяннае знаходжанне была пададзеная пасля 1 студзеня. Гэта вынік абноўленага Закона аб Карце паляка, які ўвайшоў у дзеянне з пачатку 2017 года, паведамляе «Радио Польша».

Прэс-сакратарка Мазавецкага ваяводы Ева Філіповіч сказала, што такая дапамога будзе выплачвацца максімум цягам 9 месяцаў як ўладальніку Карты паляка, так і найбліжэйшым сямейнікам, якія знаходзяцца ў Польшчы.

Ева Філіповіч тлумачыць, што ў Мазавецкім ваяводстве заяву аб выдаванні дапамогі можна падаць ва Упраўленне спраў замежнікаў у Варшаве або ў прадстаўніцтвах гэтай установы ў іншых гарадах.

Сёння Карту паляка мае блізу 180 тысяч замежнікаў. Гэты дакумент пацвярджае прыналежнасць да польскага народа, а выдаецца яна з 2008 года асобам польскага паходжання, якія пражываюць у 15 краінах былога Савецкага саюза.

Фота: vPolshu.by