У Польшчы прыдумалі веладарожкі, якія свецяцца ў цемры



Эксперыментальны варыянт дарожкі здадзены ў эксплуатацыю на поўначы Польшчы паблізу горада Лідзбарк-Варміньскі.

cms-image-000067387

Польскімі спецыялістамі з TPA Instytut Badań Technicznych Sp. z o.o. было распрацаванае адмысловае пакрыццё сінтэтычнага матэрыялу для веласіпедных дарожак. Асаблівасць гэтага пакрыцця ў тым, што яно свеціцца ў цемры блакітным святлом, піша intex-press.by.

cms-image-000067388

Крыніцай энергіі для пакрыцця служыць сонечнае святло. Пры поўнай зарадцы яно можа свяціцца цягам дзесяці гадзін.

Канцэпцыя светавой дарожкі была запазычаная ў нідэрляндскай кампаніі Roosegaarde. Аднак у выпадку з галяндскай версіяй падсвятленне вялося з дапамогай святлодыёдаў.

cms-image-000067389

Распрацоўка пакуль праходзіць стадыю тэставання.

Фота boredpanda.com