У Польшчы ўведзена абавязковая рэгістрацыя SIM-карт



У Польшчы пачаў дзейнічаць новы закон пра антытэрарыстычныя дзеянні, які абавязвае аператараў мабільнай сувязі ідэнтыфікаваць абанентаў.

SIM

З 25 ліпеня 2016 года немагчыма купіць новыя SIM-карты не паведаміўшы аператару свае пашпартныя дадзеныя.

Ужо набытыя карты будуць актыўнымі да 1 лютага 2017 года. Каб мець магчымасць карыстацца імі таксама трэба будзе прадставіць свае дадзеныя, бо ў адваротным выпадку яны будуць заблакаваныя. Прайсці рэгістрацыю можна ў адпаведных салонах сувязі.

У Польшчы каля 27 мільёнаў незарэгістраваных SIM-карт. Паколькі іх трэба будзе зарэгістраваць, то ў бліжэйшы час у салонах сувязі чакаюцца чэргі.

komorkomat.pl