У Расеі кранавы завод выпусціў эратычны каляндар



Кранавы завод у Набярэжных Чаўнах выпусціў эратычны каляндар, у якім зняў сваіх жа супрацоўніц.

Пра гэта паведамляе Еспресо.TV са спасылкай на Bigpicture.

Кранавы завод у расейскім горадзе Набярэжныя Чаўны выпускае каляндар са сваімі аголенымі супрацоўніцамі штогод.

Каляндары выходзяць пад лозунгам „Прыгажосць выратуе свет” з 2008 года. Раней для здымак запрашалася толькі адна дзяўчына, але пазней, пачынаючы з 2010 г., кожную старонку каляндара пачалі ўпрыгожваць розныя мадэлі. У новым каляндары прынялі ўдзел не толькі супрацоўніцы, але і супрацоўнікі НЧКЗ.