У Расеі запусцілі дзіцячую лінію „Ветлівыя мішкі”



У Растове-на-Доне адкрыецца першая крама брэнда „Армія Расеі”, дзе будуць прадавацца тавары пад таварным знакам „Ветлівыя людзі”, а таксама прадукцыя дзіцячай лініі „Ветлівыя мішкі”. Пра гэта паведамляюць РИА Новости.

teddy_bears_voentorg

У краме можна будзе знайсці адзенне, аксэсуары, ваенную форму, абутак, сувенірную прадукцыю. Усяго ў асартыменце будзе больш за 150 тавараў.

„Па словах арганізатараў, новая крама заклікана аб’яднаць творчую і актыўную моладзь, арыентаваную на патрыятычныя каштоўнасці, павысіць прывабнасць службы ў шэрагах расейскай арміі”, – распавялі ў прэс-службе Паўднёвай ваеннай акругі.