У рацэ Адроў знойдзены боепрыпас часоў вайны



Снарад часоў вайны ФАБ-250 быў знойдзены начальнікам ратавальнай станцыіпад час падводнага плавання – паведамляе рэгіянальны сайт orsha.eu

2

Гэта адбылося 12 чэрвеня ў рацэ Адроў каля вёскі Забалацце. 250 кілаграмовы снарад знаходзіўся на глыбіні 1,5 м у 5 метрах ад берага. Эвакуяваць нікога не давялося – ад месца знаходкі да бліжэйшага жылога дома адлегласць у 400 метраў. На шчасце ў снарада не было ўзрывацеля. Сапёры – вадалазы з Віцебска снарад быў падняты з дна і вывезены для ўтылізацыі.

За дзень да таго паслугі сапёраў спатрэбіліся ў суседнім Лёзненскім раёне. У лесе каля вёскі Вішні міліцыяй знойдзены 19 артэлерыйскіх снарадаў, 26 мінамётных мінаў, 2 гранаты і фаустпатрон часоў апошняй вайны.

Фота паводле сайта МНС