У Шчучыне памёр грамадскі актывіст Васіль Бязмен



Сумная вестка прыйшла з Шчучына. Пасля цяжкай і працяглай хваробы памёр вядомы грамадска-палітычны актывіст Васіль Бязмен. Ён быў адным з актыўнейшых сябраў легендарнай „Паходні”, вучыўся тады ў медыцынскім інстытуце. Скончыўшы вышэйшую навучальную ўстанову ў 1993-ім годзе паехаў працаваць лекарам у раённы цэнтр Шчучын, быў актыўным сябрам Беларускага Народнага Фронту „Адраджэньне”.

Васіль Бязьмен – нараджэнец мясцовасці Багудзенка на Наваградчыне. Ягоны бацька Канстанцін Бязмен быў актыўным удзельнікам беларускага антысавецкага падполля яшчэ ў 1940-ыя гады.

Васілю Бязмену было толькі 50 гадоў. Пахаванне паводле папярэдніх звестак адбудзецца 15 сакавіка ў Шчучыне.

Беларускае Радыё Рацыя