У Славеніі на адборы «Еўрабачання» паказалі пародыю на Пуціна



У Славеніі падчас фінальнага галасавання ў адборы на «Еўрабачанне» паказалі парадыйнае відэа пра прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

Песню «Putin, Putout» і кліп стварыў комік Клемен Слакон’я, які і быў вядучым канцэрта. Яна высмейвае імперскія амбіцыі расейскага лідара: «Ніхто не хоча Трэцяй Сусветнай, Еўрасаюз і ЗША, не сварыцеся са мной».

На відэа падобны на Пуціна акцёр выхваляецца арміяй, ядзернай зброяй і дэманструе голы торс верхам на кані. Акрамя таго, у роліку з’яўляецца трон з сярпоў і молатаў, скандальная група Pussy Riot, а сам «Пуцін» — на вокладцы Time.

Сам аўтар відэа Клемен Слакон’я ў Славеніі добра вядомы. На сваім відэаканале ён публікуе ўласныя пародыі на мясцовых палітыкаў і зорак.

unian.net