У Слоніме гарэла мэблевая фабрыка



У пятніцу, 23 верасня, каля 15 гадзін, на ААТ “Слоніммэбля”адбыўся пажар. Ліквідоўваць яго выехалі некалькі пажарных разлікаў. Каля гадзіны супрацоўнікі МНЗ тушылі агонь.

img_2185

Па словах рабочых, якія сабраліся каля фабрыкі, стала вядома, што пажар узнік у фарбавальным цэху. Што там загарэлася – пакуль невядама. Людзі не пацярпелі. Прычыны пажару высвятляюцца.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім