У Слоніме прайшоў “Выпускны баль-2015”



У Слоніме адбылося раённае свята “Выпускны баль-2015”. Яно пачалося ў скверы каля помніка загінулым воінам у гады Другой сусветнай вайны і каля помніка слонімцам-афганцам, якія не вярнуліся на Бацькаўшчыну. Сёлетнія выпускнікі ўсклалі да помнікаў кветкі. А потым усе разам – выпускнікі школ, настаўнікі, бацькі – прайшліся праз цэнтр горада да цэнтральнай плошчы, дзе адбылося ўшанаванне выпускнікоў школ і пажаданні ім шчаслівай дарогі ў жыццё.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім.

Фота аўтара.