У Слоніме ўшанавалі Уладзіміра Мулявіна



У Слонімскай дзіцячай школе мастацтваў ушанавалі беларускага кампазітара і музыканта, заснавальніка і кіраўніка вакальна-інструментальнага ансамбля “Песняры” Уладзіміра Мулявіна. Педагогі школы і творчыя людзі Слонімшчыны выканалі песні з рэпертуару “Песняроў”.

У час канцэрта прагучалі 16 песень, сярод якіх: “Мой родны кут”, “Купалінка”, “Каляда”, “Александрына”, “Касіў Ясь канюшыну”, “Кума мая кумачка” і іншыя.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім