У Слоніме знойдзены парэшткі салдат Вермахта



Каля самага касцёла Святога Андрэя ў Слоніме вайскоўцы 52-га асобнага спецыяльнага пошукавага батальёна Узброеных Сіл Міністэрства абароны Беларусі распачалі раскопкі, якія працягнуцца да канца кастрычніка. Па словах вайскоўцаў, за два дні ўжо знойнены парэшткі больш за 40 салдат Вермахта. Падчас адступлення са Слоніма, немцы скідвалі каля касцёла сваіх вайскоўцаў у адну магілу, засыпалі іх і адступалі.

Акрамя парэшткаў нямецкіх салдат Другой сусветнай вайны, знойдзены кавалкі ад касак, шаўроны, гузікі і іншыя рэчы. Эксгуміраваныя парэшткі нямецкіх салдат і афіцэраў будуць перададзены прадстаўнікам “Народнага саюза Германіі па догляду за ваеннымі магіламі” для перазахаранення.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара