У Слоніме з’явілася першая пляцоўка для воркаўта



У Слоніме каля стадыёна СШ № 8 пабудавалі першую пляцоўку ў горадзе для заняцця воркаўтам – аматарскім відам спорта на вуліцы.

Цяпер любы жыхар горада можа прыйдзі на пляцоўку і самастойна, бясплатна займацца на розных спартыўных канструкцыях. Асабліва гэта спартыўная пляцоўка будзе карыснай тым, хто хоча скінуць лішнюю вагу. Але найперш яна спадабалася школьнікам, якія пасля заняткаў не мінаюць новай спартыўнай пляцоўкі.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара