У сталіцы – чэргі ў букіністычныя крамы



У Менску людзі стараюцца здаць кнігі ў букіністычныя аддзелы спецыялізаваных крамаў, каб атрымаць хоць нейкую “капейку”.

У чэргах у асноўным – пенсіянеры. У многіх дома багатая бібліятэка, а кнігі ім ужо не да патрэбы.

“Мне паміраць хутка, а куды гэтыя кнігі пасля пойдуць? – распавядае адна сталая жанчына, якая прынесла на камісію “класіку”. – Добра, калі ў сметніцу не выкінуць. А так кніга, магчыма, патрапіць у добрыя рукі, а мне будзе дадатковы заробак да пенсіі”.

“Моладзь зараз кнігі мала чытае, усё ў сваіх планшэтах і камп’ютарах сядзіць, – далучаецца да гутаркі абураны мужчына. – Раней макулатуру здавалі, каб кнігу добрую набыць, а зараз…”

У самой краме наяўнасць чэргаў тлумачаць проста: “Букіністычных крамаў у сталіцы не вельмі шмат, а жадаючых здаць кнігі – хоць адбаўляй”.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара