У сям’і адабралі ўчастак, каб пабудаваць дарогу да дамоў чыноўнікаў



60-кватэрны дом у Бярозе, дзеля якога была адабрана сядзіба ў сям’і Якушыкаў, пабудаваны праз дом ад участка Якушыкаў. Падчас забудовы дома для імітацыі задзейнічання ўчастка Якушыкаў туды была завезена вялікая колькасць зямлі, якую потым перавозілі на новабудоўлю.

img_8258

Цяпер, нягледзячы на зараслі, праглядваецца дарога да катэджаў старшыні калгаса і адначасова дэпутата абласнога савета Мікалая Дземідовіча і дырэктара завода “Цеплапрыбор” Уладзіміра Гогана, кажа Вадзім Якушык:

– На нашым участку як не будавалася нічога, так і не будуецца. Брамы катэджаў чыноўнікаў як былі зроблены ў бок майго ўчастка , так і засталіся. Там яшчэ паклалі ходнікавую плітку, каб зручней было ездзіць цераз мой участак да сваіх дамоў. Мой участак ператворыцца ў пад’язную алею, як казаў мясцовы архітэктар і пісаў у раённай газеце.

Ад прапанаваных два гады таму 200 мільёнаў Якушыкі адмовіліся.  Ад былой сядзібы ў Якушыкаў засталася прапіска ў пашпартах і дакумент на пажыццёвае валоданне зямлёй. Яны не маюць намеру спыняць змаганне за сваю зямлю.

Беларускае Радыё Рацыя