У цэнтры Гародні згарэў аўтамабіль (фота)



29 жніўня каля 15.30 у цэнтры Гародні згарэў легкавы аўтамабіль. На вуліцы Дзяржынскага непадалёк прыпынку, насупраць праз дарогу каля кавярні „Гарадніца” загарэўся „Мерсэдэс”. Прыехаўшая пажарная машына хутка патушыла легкавік. Аднак салон дарагой машыны выгарэў практычна поўнасцю. Прычына ўзгарання пакуль невядомая. Праўдападобна, ніхто з людзей не пацярпеў.

20160829_161310

20160829_161248

20160829_161217

Беларускае Радыё Рацыя