У цэнтры Масквы выбухнуў КамАЗ з фекаліямі



КамАЗ-асенізатар, які перавозіў адкачаныя з туалетаў фекаліі, спыніўся на чырвоным святле святлафора. У гэты момант прагучаў гучны выбух.

Здарэнне адбылося ў цэнтры горада ў гадзіну-пік. Змесціва абліла суседнія аўтамабілі, заліла вуліцу і нават запырскала мінакоў.

Па меркаванні спецыялістаў, цыстэрна выбухнула з-за моцнага ціску ў цыстэрне. Яе задняя частка не вытрымала і адляцела.