У Варшаве ўшанавалі памяць Булак-Балаховіча



76 гадоў таму ў польскай сталіцы нямецкім патрулём быў забіты вядомы лідар узброенага антыбальшавіцкага паўстання генерал Станіслаў Булак-Балаховіч. У сувязі з гэтай датай Анатоль Міхнавец з ініцыятывы “Беларуская Нацыянальная памяць” разам з унукам генерала Мацеем Булак-Балаховічам усклалі кветкі і запалілі знічы на сімвалічнай магіле беларускага героя.

Кажа Мацей Булак-Балаховіч:

– Пахаваны тут сын генерала Медард і афіцер 17-га палка. У 70-х гадах тут быў толькі магільны холмік. Мы зрабілі помнік агульны – і сімвалічную магілу генералу. Вядома, што генерал загінуў у тым замаху ў 40-ым годзе. Цела яго забралі немцы і ён быў пахаваны ў невядомым месцы. З таго, што ведаю, сям’я пасля вайны шукала яго магілу. Ягоная дачка спрабавала праз розныя каналы даведацца, але не атрымалася.

Анатоль Міхнавец і Мацей Булак-Балаховіч ушанавалі таксама магілы двух падначаленых жаўнераў генерала, Яна Сакалова і Андрэя Сташэўскага.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі