У Ваўкавыску адбылася акцыя салідарнасці з затрыманымі



У Ваўкавыску былы кандыдат ў дэпутаты грамадскі актывіст Аляксандр Сезень правёў акцыю салідарнасці з затрыманымі ў Менску і Магілёве і Гародні актывістамі. На адным з дамоў з’явіліся бел-чырвона-белыя сцягі ў знак падтрымкі і супраць Дэкрэта №3.

Кажа Аляксандр Сезень:

— Сваім дзеяннем мы хочам выказаць падтрымку і салідарнасць з тымі людзьмі, якіх незаконна затрымалі і збівалі. Мы хочам паказаць, каб людзі не баяліся, каб бачылі, што ёсць людзі, якія нязгодныя, і ў раённых гарадах. Мы хочам сказаць, што мы салідарныя з усімі, хто выступае супраць гэтай сістэмы, супраць гэтых дурацкіх дэкрэтаў.

 Грамадскі актывіст ў бліжэйшыя дні плануе правесці яшчэ некалькі акцый салідарнасці з актывістамі, што сядзяць за кратамі.

Беларускае Радыё Рацыя