У Віцебскай вобласці загінуў вайсковец



У адной з вайсковых частак Узброеных сіл на тэрыторыі Віцебскай вобласці 21 верасня ў выніку парушэння патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі тэхнікі загінуў вайсковец тэрміновай службы, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Праводзіцца праверка.

Мінабароны спачувае родным і блізкім ваеннаслужачага і дапаможа ім у адпаведнасці з заканадаўствам.

belapan.by