У Віцебску з бізнэсоўцаў збіраюць грошы на помнік Аляксандру Неўскаму



У Віцебску прадпрымальнікам раздавалі купоны з прапановай унесці 50 000 рублёў на стварэнне і ўстаноўку помніка князю Аляксандру Неўскаму, за ўсё кошт гэтых работ складае 3,4 мільярды рублёў.

Віцебск

Фотаздымак лісточка з просьбай ад адміністрацыі Кастрычніцкага раёна аб «фінансавай дапамогі, накіраванай на добраўпарадкаванне і развіццё горада» і рэквізітамі рахунка Віцебскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі з’явілася ўчора на сайце dirty.ru.

Як паведаміў «ННВ» аўтар публікацыі, гэты дакумент прадстаўнікі падатковай раздавалі ўсім прадпрымальнікам, якія працуюць на рынку «Эвіком». У тэксце, акрамя іншага, просяць паведамляць дату і нумар квітанцыі свайму падатковаму інспектару.

Згодна з умовамі закупкі помнік павінен быць выраблены і ўсталяваны на п’едэстал ля Благавешчанскай царквы на плошчы 1000-годдзя Віцебска да 1 мая 2016 года. Тэндэр выйграла менскае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Ліцейны двор».

Кошт работ па выніках правядзення закупкі складзе 3396173532 рублёў або 190 тысяч даляраў. Гэта некалькі больш, чым абышлася конная статуя вялікага князя Альгерда – сума дагавора, заключанага з ТАА «Тэхналіт Полацк» ў 2013 годзе, склала 1500000000 рублёў або каля 166 тысяч даляраў па тагачасным курсе.

Аўтарамі манумента, які будзе складацца з трох фігур – Аляксандра Неўскага з сынам Васілём на руках і яго жонкі, з’яўляецца творчы калектыў віцебскіх скульптараў Аляксандра Гвоздзікава, Івана Казака і менчука Яўгена Колчава.