У вёсцы Радзюкі паставілі помнік расстраляным габрэям



Дзякуючы намаганням грамадскіх актывістаў і матэрыялам незалежных журналістаў, у тым ліку і матэрыялам Радыё Рацыя, у вёсцы Радзюкі Шаркоўшчынскага раёна паставілі помнік забітым габрэям. У час Другой сусветнай вайны каля гэтай вёскі расстралялі некалькі дзясяткаў габрэяў, якія ўцякалі з Шаркоўшчынскага гета.

ludmila_ardynskaja

Па словах грамадскай актывісткі і краязнаўцы Людмілы Ардынскай, нягледзячы на тое, што мясцовыя ўлады хацелі замоўчыць факт расстрэлу габрэяў каля вёскі Радзюкі, сведкі тых падзеяў не захацелі маўчаць. Дзякуючы іх сведчанням і паўстаў помнік.

— Прайшло 70 гадоў і так усё гэта і не было б пачутае, калі мы не ўзнялі гэтае пытанне. І як бы там не было, а помнік усё ж узнік, ён стаіць, усталяваны, і усе задаволеныя.

Сродкі на помнік збіралі габрэі з усяго свету, зроблены ён з мармуровай дробкі і мае памер каля 2 метраў у вышыню. Афіцыйнае адкрыццё  помніка адбудзецца ў чэрвені наступнага года.

pomnik

Беларускае Радыё Рацыя