У Жодзіне закаханых каталі на „БелАЗе”



Да дня Святога Валянціна на заводзе „БелАЗ” набылі 25 падарункавых сертыфікатаў на 10-хвілінную паездку на 130-тонным самазвале.

468D4863-9C1B-47A3-BB10-1F54683B4F74_mw1024_s_n

Замест выходных строяў тут выдавалі рабочыя камізэлькі, а замест кветак — цацачныя мадэлі „БелАЗаў”.

C213DF96-CBFF-4D09-BD0A-64D65085BA3E_mw1024_s_n

Каб патрапіць на на самазвал вышынёй 6 метраў, закаханым трэба было прайсьці тэхніку бяспекі і апрануць спецвопратку.  Завод „БелАЗ” стаў адкрытым для ўсіх жадаючых толькі ў 2015 годзе, калі кіраўніцтва прыняло праграму развіцця прамысловага турызму. Некаторыя скарысталіся акцыяй, каб прыехаць сюды сям’ёй — па святочным сертыфікаце за 655 тысяч можа праехаць два чалавекі, а не адзін, як у звычайныя дні.

197B1CA1-B069-4A1B-99D6-695DE4C9E334_mw1024_s_n

За паўгады праграмы прамысловага турызму завод наведалі 3 125 беларусаў і 173 замежныя турысты.

svaboda.org