У ЗША здзейснены найбуйнейшы з часоў 11 верасня тэракт



У выніку нападу на гей-клуб у Арланда загінулі 50 асобаў. ІД узяла на сябе адказнасць за тэракт.

7992c15d-cc68-4f72-a413-9e359f12a42b

4268567

Як піша «Reuters», звязанае з ІД інфармагенцтва «Amaq» апублікавала паведамленне, згодна з якім стралок быў баевіком арганізацыі.

Паліцыя Арланда паведаміла, што ў выніку нападу на клуб «Пульс» загінулі 50 асобаў, 53 асобы былі шпіталізаваныя.

9152950-strzelanina-na-florydzie-900-555

«Associated Press» удакладняе, што ў лік ахвяраў уваходзіць і сам нападнік, якога застрэлілі паліцыянты.

Раней казалі пра 20 загінулых. Як тлумачаць у паліцыі, пасля забойства нападніка, будынак быў правераны на наяўнасць выбуховых прыстасаванняў. І толькі пасля праваахоўнікі высветлілі дакладную колькасць ахвяраў.

z20230124Q,Atak-na-nocny-klub-w-Orlando

Стралком аказаўся грамадзянін ЗША Амар Садзікі Мацін (на фота ніжэй). Вядома, што яму было 29 гадоў і што ён жыў у 200 кіламетрах ад Арланда – у горадзе Форт-Пірс (штат Фларыда).

Zrzut-ekranu-2016-06-12-o-19.33.42-800x593

Улады кваліфікавалі сённяшнюю трагедыю як «акт унутранага тэрарызму».

CkwfIqLW0AEz4kh

Белсат

Фота: EPA, Splash news, AP, Universal news