Украіна і Расея абмяняліся вязнямі



Асуджаныя ў Расеі ўкраінцы Юрый Салашэнка і Генадзь Афанасьеў перададзеныя Украіне. Перадачу вязняў пацвердзіў прэзідэнт Пётр Парашэнка.

9184c2a-2

25-гадовы Генадзь Афанасьеў праходзіў па справе аб стварэнні на тэрыторыі Крыму тэрарыстычнай суполкі. У мінулым годзе расейскі суд прысудзіў яго да сямі гадоў калоніі строгага рэжыму.

73-гадовы Юрый Салашэнка, былы гендырэктар дзяржпрадпрыемства «Заря», у мінулым годзе быў прызнаны расейскім судом вінаватым у шпіянажы. Яго прысудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.

Украінцаў абмянялі на адэскіх арганізатараў і ўдзельнікаў так званай „Народнй рады Бесарабіі” Алену Глішчынскую і Віталя Дзідзенку.

Фота pravda.com.ua