Украіна на Еўрабачанні прадставіць песню пра дэпартацыю татараў



Спявачка Джамала прадставіць Украіну на сёлетнім Еўрабачанні ў Стакгольме з песняй пра дэпартацыю крымскіх татараў.

dzamala160222-qyqv8

 Пра гэта стала вядома 21 лютага, пасля завяршэння выступу ўсіх удзельнікаў нацыянальнага адбору ва Украіне.

Гэтым разам не абышлося без спрэчак суддзяў.

У склад журы ўваходзілі Канстанцін Меладзэ, Андрэй Данілка (Верка Сярдзючка) і Руслана.

Найбольш крытыкаваў Джамалу: па ягоных словах спявачкі не хапала цэласнасці нумару і працы ў камандзе. Апроч таго Канстантын Меладзе выказаў меркаванне, што сукенка Джамалы не надта прэзентабельная для Еўропы. Хоць да выканання песні ў Меладзэ прэтэнзіяў не было.

У выніку журы аддало Джамале другое месца, а на першае нечакана аддалі гурту «The Hardkiss».

Гледачы ж, наадварот, паставілі «The Hardkiss» на другое месца, а Джамалу — на першае. Удзел у галасаванні прынялі 382,5 тысячы гледачоў.

https://www.youtube.com/watch?v=HtPHKrvlCVw

Беларускае Радыё Рацыя