Украіна перамагла на Еўрабачанні



Украінская спявачка Джамала выйграла міжнародны песенны конкурс Еўрабачанне-2016.

230566

Яна атрымала 211 балаў ад журы, і 323 балы па выніках смс-галасавання гледачоў. У выніку Джамала набрала 534 балы. Другое месца заняла Аўстралія (511 балаў). Трэцяе – Расея (491). Варта адзначыць, што па выніках галасавання журы Расея і Украіна не далі адзін аднаму ні аднаго бала.

Джамала прадставіла на конкурсе песню „1944” аб дэпартацыі крымскіх татараў у 1944 годзе.

https://www.youtube.com/watch?v=B-rnM-MwRHY

Сёлета конкурс праходзіў у сталіцы Швецыі Стакгольме. У ім узялі ўдзел 26 краін.