Улады Беларусі працягваюць пераслед Алега Мініча



Мастак-самавук стаў вядомы як аўтар серыі флэш-анімацыяў пра Лукашэнку і як карыкатурыст, які мае ўласную рубрыку на сайце Беларускага Радыё Рацыя. Супраць Мініча ўжо тузін гадоў вядзецца крымінальная справа за абразу кіраўніка Беларусі.

– Міліція, КДБ рэгулярна ходзяць да маіх родных. Апошні іхні візіт быў дзень таму. Мне сёння раніцай патэлефанаваў брат. Сказаў, што да яго ізноў прыходзілі, цікавіліся мною, прасілі мой нумар тэлефона, хоць я ёсць у сацыяльных сетках, у тым жа фэйсбуку, і звязацца са мной няма ніякіх праблем.

Ужо болей за 10 год Алег Мініч жыве ў Нямеччыне. Зарабляе на жыцьцё трохмернай графікай.

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя