У Фолюшы ўлады запланавалі перайменаванне



Гарадзенскія ўлады прынялі рашэнне, каб у мікрараёне Фолюш перайменаваць вуліцы і зрабіць новую нумарацыю дамоў. Назва мікрараёна і нумарацыя дамоў засталася яшчэ з савецкага часу, калі на гэтым месцы быў закрыты ваенны гарадок. Напрыклад, некаторыя нумары дамоў называліся Фолюш 15/211.

b77

Аднак мясцовыя жыхары пачалі збіраць подпісы, каб пакінуць старую назву Фолюш і пакінуць нумарацыю дамоў. Сваё меркаванне наконт перайменавання вуліц мясцовыя жыхары выказалі карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя:

– Ужо ўсе звыкліся – Фолюш і Фолюш. Навошта мяняць, навошта гэтыя клопаты, не разумею.

– Не трэба мне перайменавання. Інакш трэба мяняць тэхнічны пашпарт у БТІ на жыллё, рабіць новы штамп у пашпартце. Гэта дадатковыя грошы з мяне возмуць. Навошта гэта мне.

– Калі гэта звязана з тым, што трэба будзе хадзіць па кабінетах улады, то гэта не лагічна.

 Ігар Банцар, грамадскі актывіст:

– Ініцыятыву гарадзенскіх уладаў пра перайменаванне вуліц Фолюша і змену нумарацый дамоў у Гародні падтрымліваю часткова. Бо лічу, што трэба прыбраць рэжучае слых простаму месцічу нумарацыю, напрыклад, 15/211, дакладней прыбраць 15/, але пакінуць звыклую нумарацыю, напрыклад, як Фолюш 211. Калі ў гарадскіх уладаў ёсць лішнія грошы, якія яны хочуць скарыстаць на перайменаванне вуліц і змену нумарацыі дамоў, то лепш бы яны выкарысталі гэтыя сродкі для навядзення парадку на тым жа Фолюшы.

b6

Да 27 лістапада можна выказаць свае меркаванне ў ЖЭСы на Фолюшы. Аднак мясцовыя жыхары думаюць, што змены ўсё ж адбудуцца без прапаноў жыхароў.

Беларускае Радыё Рацыя