Улады пераследуюць сем’і ўдзельнікаў „Маршаў недармаедаў”



Улады пачалі прэсаваць сем’і выступоўцаў. 3 сакавіка была выклікана да начальніцы жонка Паўла Кінчака – удзельніка Маршаў, які выступаў на іх.  Павел Кінчак выкліканы на 17 гадзін у міліцыю на складанне пратакола па адміністрацыйнай адказнасці. На жонку Паўла – сацыяльнага работніка – аказваўся ціск начальніцы. Яна пагражала, што звольніць яе з працы, калі 5 сакавіка Павел з’явіцца на акцыі, кажа Павел Кінчак:

– Ваш муж – працуе, вы – таксама. Да дармаедаў ён не адносіцца. Чаму ён выйшаў на плошчу? Жонка спыталася, а няўжо ён не можа выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю? На што начальніца адказала, што калі ў нядзелю ён з’явіцца на плошчы, лічыце, што працы ў вас больш няма. Начальніца таксама сказала, што гэта не яе ініцыятыва, а ёй патэлефанавалі і папрасілі папярэдзіць.

Паводле Паўла Кінчака, за смешныя 100 рублёў у месяц яго жонка даглядае  дзяцей, у каго іх двое або болей у сям’і, калі бацькам трэба адлучацца з дому. На дадзены момант яна даглядае двайняшак. Гэта адказная і цяжкая праца. Але нават гэтую працу паграджаюць забраць.

Беларускае Радыё Рацыя