Улады Зэльвы супраць вуліцы Ларысы Геніюш



Прыйшоў адказ кіраўніку „Моладзі БНФ” Юрыю Лукашэвічу ад старшыні Зэльвенскага райвыканкама Яна Пальчыса пра ўшанаванне памяці пра Ларысу Геніюш.

geniusz6

Улады лічаць немэтазгодным пераймяноўваць вуліцу і праводзіць вечарыны памяці.

388609926_456239017

388609926_456239018

„Канешне на гэтым мы спыняцца не будзем і плануем звярнуцца да ўсіх грамадскіх аб’яднанняў і працоўных калектываў Зэльвеншчыны з просьбай ініцыяваць наданне Ларысе Геніюш статуса ганаровай жыхаркі г.п. Зэльва. Таксама асабіста звернемся да кіраўнікоў навучальных устаноў з просьбай правесці вечарыны памяці Ларысы Геніюш. Са свайго боку мы плануем правесці ў сваіх офісах вечарыны памяці, паказы кінафільмаў пра Ларысу Геніюш і экскурсію па мясцінах Ларысы Геніюш,” – каментуюць адказ райвыканкаму актывісты «Моладзі БНФ» на сваім сайце.

moladz.info