Улады зманілі, каб не дазволіць пікет



Адмовіўшы праваабаронцам у пікеце 10-га снежня, бярозаўскія ўлады нахабна падманулі. У адмове чыноўнікі бярозаўскага раённай вертыкалі паведамілі, што на Цэнтральным стадыёне будуць праходзіць спартовыя мерапрыемствы, і там будуць гледачы.

7111 20151210_125350

Таму правесці пікет на стадыёне нельга, гэта супярэчыць закону “Аб масавых мерапрыемствах”.

7 14

Кажа адна з заяўніц пікету Таццяна Тарасевіч:

– Стадыён быў пусты, як і трыбуны. Толькі нейкі сабака прабег. Відаць, гэта і быў адзіны ўдзельнік тых “спаборніцтваў”. У 12.40 я падышла да дзяжурнай і спытала, што за мерапрыемства тут будзе, бо я яго мушу сфатаграфаваць. Дзяжурная адказала, што ў гэты дзень не запланавана ніводнага мерапрыемства.

Заяўнікі пікету  абскардзяць адмову, а таксама парушэнне тэрмінаў адказу на заяўку. Пікет хацелі прымеркаваць да Міжнароднага дня правоў чалавека. Ён планаваўся ў поўдзень каля ўваходу на Цэнтральны стадыён Бярозы.

Беларускае Радыё Рацыя