Улады разбураць помнік ахвярам вайны?



Помнік ахвярам вайны асвяцілі на могілках вёскі Малое Падлессе на Берасцейшчыне.

IMG_5640

Помнік паставілі ў памяць пра забітых немцамі жыхароў вёскі Дарава Ляхавіцкага раёна, які паўстаў за грошы сваякоў забітых, кажа ініцыятар устаноўкі помніка Антон Віктаровіч:

– Аляксандра Анна Антонаўна загінула 05.08.1941, Палуда Міхаіл Васільевіч 05.08.1941. Канько Пётр Іосіфавіч, Паляскі Антон Міхайлавіч і Машкова Яўгенія Іванаўна расстраляная немцамі таксама 05.08.1941.

Але ўлады пагражаюць разбурыць помнік. Паводле старшыні Канькоўскага сельскага выканкаму – Рамуальда Бубена, Антон  Віктаровіч не ўзгадніў з уладамі месца перапахавання:

– Няма дазволу, самавольна ўсталяваны помнік. Я не магу мяняць указы, пастановы, калі гэта заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Прозвішча Васіля Німера, асобна вылучанае зверху помніка, выклікала спрэчкі паміж прысутнымі на могілках. Савецкі дыверсант Німер быў забіты палякамі ў 1936 годзе пры выкананні асаблівага задання. І савецкія ўлады ўсталявалі яму на гэтых жа могілках вялікі мармуровы помнік.

Беларускае Радыё Рацыя