Уладзімір Салаўёў: Мы цярпліва і пяшчотна ставімся да ўкраінцаў



Расейскі пісьменнік і тэлевядоўца Уладзімір Салаўёў, вядомы палітычнымі перадачамі на тэлеканале «Россия-1», правёў творчы вечар у менскім Палацы рэспублікі. Перад гэтым ён даў прэс-канферэнцыю, у якой заявіў, што  не верыць у магчымасць дзяржаўнага перавароту па ўкраінскім сцэнары ў Беларусі ды іншых постсавецкіх краінах. Салаўёву распавялі, што беларусы сёння назіраюць за стаўленнем Расеі да Украіны і збольшага праецыруюць гэта стаўленне на сябе. На што тэлевядоўца адказаў:

– А ў вас збіраюцца прысці да ўлады фашысты. Яны хочуць забіваць рускіх, яны хочуць забараняць мову, яны хочуць адраджаць вобразы тых, хто спальваў беларусаў. А адносіны Расеі да Украіны выдатныя. Мы цярпліва і пяшчотна ставімся да ўсіх іхніх перажыванняў. У нас няма ніякіх дыскрымінацыйных законаў адносна ўкраінцаў, якія жывуць у Расеі. Мы вітаем тых, хто прыязджае з Украіны. Яны працуюць, атрымліваюць зарплату, перапраўляюць свае грошы на радзіму, нягледзячы на тое, што ўкраінскія ўлады спрабуюць ім рабіць перашкоды.

У той час беларускія патрыёты правялі акцыю супраць расейскага прапагандыста Салаўёва. Аб правядзенні акцыі напярэдадні заявіў лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч. Каля Палаца Рэспублікі сабраліся некалькі дзясяткаў беларускіх патрыётаў, у тым ліку Зміцер Дашкевіч, каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі, грамадская актывістка Ніна Багінская.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота nn.by