Улетку адкрыюць авіярэйсы ў Турцыю з аэрапорта Гародні



Чартарныя рэйсы па маршруце Анталія – Гародня – Анталія летам пачне ажыццяўляць авіякампанія „Белавія”.

Палётныя праграмы стартуюць у чэрвені, чартарныя рэйсы на 10-11 дзён запланаваныя тры разы на месяц. Для пералётаў будуць эксплуатавацца самалёты „Боінг 737-300″ умяшчальнасцю 148 пасажыраў. Браніраванне тураў і авіябілетаў ўжо адкрыта.

Акрамя таго, з Гародні можна будзе ляцець на адпачынак у балгарскі Бургас, авіярэйсы таксама будуць здзяйсняцца тройчы ў месяц. Авіякампанія пачала выконваць пералёты з Гародні ў Балгарыю летам мінулага года, палётная праграма апынулася паспяховай, напаўняльнасць рэйсаў склала 100%, падкрэслілі ў „Белаэранавігацыя”.

Як і раней двойчы на тыдзень (па аўторках і пятніцах) з гарадзенскага аэрапорта будуць ажыццяўляцца авіярэйсы па маршруце Калінінград – Гародня – Калінінград працягласцю 30 хвілінаў. На дадзеным маршруце будуць эксплуатавацца канадскія рэгіянальныя самалёты CRJ-200 умяшчальнасцю 50 пасажыраў.

БелТА