Улёткі пра малы памежны рух



Улёткі з інфармацыяй пра малы памежны рух атрымалі жыхары мястэчка Высокае. Гэтыя ўлёткі распаўсюдзілі актывісты грамадскага аб’яднання “Вольны горад”.

DIGITAL CAMERA

Яны лічаць, што трэба, каб людзі ведалі, што яны змогуць такім рухам карыстацца. Людзі не маюць пра гэта інфармацыі, кажа актывістка “Вольнага гораду”:

– Людзі абсалютна не ведаюць, што ім належыць гэты памежны рух, што яны ім змогуць карыстацца, што Беларусь ужо як бы падпісала пагадненне і гэты малы памежны рух будзе ўведзены, пра тое, якую карысць ён ім нясе. Людзі цалкам адрэзаныя ад гэтай інфармацыі. Выглядае, што нібыта Беларусь і не хоча гэтага, а насамрэч людзі вельмі зацікаўленыя ўвядзеннем малога памежнага руху.

Малы памежны рух дазваляе жыхарам памежнай тэрыторыі наведваць адпаведную тэрыторыю суседняй краіны. Для гэтага не патрэбна віза, а толькі спецыяльнае пасведчанне. Малы памежны рух многія эксперты называюць першым крокам на шляху да бязвізавай прасторы. У выпадку Беларусі памежны рух дзейнічае толькі з Латвіяй, хоць дамовы ішлі таксама з Польшчай і Літвой.

Беларускае Радыё Рацыя