Умовы жыцця не адпавядаюць ХХІ стагоддзю



У складаных бытавых варунках даводзіцца жыць людзям у інтэрнаце, які належыць  перасоўнай механізаванай калоне  №141, што ў мястэчку Вялікая Бераставіца.

IMG_5873

Высокія рахункі за аплату жылля ў мінулым месяцы сталі каталізатарам для шматлікіх скаргаў на „гарачую лінію” Бераставіцкага райвыканкаму. Рахункі перагледзелі, а ўлады арганізавалі рамонт агульнага памяшкання. Ці задаволены бягучым рамонтам, кажуць  жыхары:

– Тут крыху зрабілі рамонт – памянялі ўнітазы і трубы. Пакуль той рамонт не завершаны. Што будзе далей – невядома. Паглядзіце на другім паверсе, на трэцім – якая падлога, кухня „нуль”, вада ёсць, халодная, цёплая, але не ўвесь час – па дзве гадзіны – раніцай і ўвечары.

– Канешне, хацелася б, каб былі лепшыя ўмовы. Думаю, тут проста ўсё занядбана, вось каб рабілася ўсё своечасова. 

IMG_5871

IMG_5872

Бягучы рамонт не вырашае большасці бытавых праблемаў. Варункі пражывання ў названым інтэрнаце ў Вялікай Бераставіцы не адпавядаюць патрабаванням жыцця ў ХХІ стагоддзі. Пра гэта кажуць жыхары: „калі бярэ уласнік грошы за пражыванне, то чаму не рамантуе ў час?”

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя