Нараджэнка Менску трапіла ў спіс самых багатых людзей свету



Ураджэнка Менска Крысціна Базан трапіла ў спіс самых багатых людзей свету да 30 гадоў па версіі Forbes.

1204323-131410-8x208322

Спіс самых багатых людзей свету да 30 гадоў, складзены часопісам Forbes, папоўніўся чароўнай Крысцінай Базан – ураджэнкай Менска. У беларускай сталіцы Крысціна правяла дзяцінства, затым разам з сям’ёй пераехала ў Амерыку, а пасля – у Швейцарыю, паведамляе interfax.by.

1204323-131412-8x208323

„Колькі сябе памятаю, мая сям’я заўсёды кудысьці ехала, размаўляла на многіх мовах. Гэта ў мяне ў крыві”, – распавяла Базан у адным з інтэрв’ю. У 2011 годзе з сябрам-фатографам Джэймсам Шарданэ Крысціна стварыла блог Kayture, прысвечаны модзе. Блог вельмі хутка прыцягнуў неверагодную колькасць падпісчыкаў і дазволіў 22-гадовай Базан стаць не толькі знакамітай, але і багатай – яна зарабляе мільёны еўра.

1204323-131412-8x208324

Кажучы пра гэты праект, дзяўчына адзначае: „Я ўвогуле думала, што мяне будуць чытаць толькі сяброўкі і сваякі, а калі ўбачыла колькасць наведвальнікаў, шчыра кажучы, была ў шоку. Мой блог вельмі хутка стаў працай, прыйшлося паставіцца да яго з усёй сур’ёзнасцю, мы пачалі працаваць з папулярнымі брэндамі „.

1204323-131412-8x208325

„Кожны можа націснуць на кнопку і завесці блог”, – кажа Крысціна. Аднак, па яе словах, „трэба прыкласці куды больш высілкаў, каб заявіць пра сябе ў індустрыі, стварыць нешта, што будзе натхняць людзей”.

Сёння на акаунт Базан ў інстаграме падпісана за 2,3 млн чалавек. З ёй супрацоўнічаюць многія, у тым ліку і люксавыя, брэнды. Крысціна – ашаламляльная  гераіня шматлікіх фотасесій, якія праходзяць у розных кутках свету, а таксама асляпляльная госця на гала-вечарах для сусветных зорак у Нью-Ёрку.