Ушанавалі імя Адама Ляшчынскага



Імя Героя Савецкага Саюза Адама Ляшчынскага занесена ў Кнігу Славы Гарадзенскай вобласці і Дзятлаўскага раёна.

Паводле Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 года за адвагу і гераізм, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і ўтрыманні плацдарма на яго правым беразе, лейтэнанту Ляшчынскаму Адаму Браніслававічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем Ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка” (№ 3236).

Нарадзіўся Адам Ляшчынскі 24 снежня 1929 года ў вёсцы Якубовічы Капыльскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сямігодкі працаваў трактарыстам у Капыльскай МТС.

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны  з 26 чэрвеня 1941 года ваяваў на Заходнім фронце, а з ліпеня 1943-га – на Варонежскім фронце. Прайшоў дарогамі вайны ўсю Беларусь. Пасля заканчэння паскораных курсаў падрыхтоўкі каманднага састава Чкалаўскага танкавага і 2-га Кіеўскага артылерыйскіх вучылішчаў у званні лейтэнанта працягваў барацьбу з фашысцкімі захопнікамі. Ваяваў на Варонежскім і 1-м Украінскім франтах, удзельнічаў у Курскай бітве, вызваляў левабярэжную Украіну, фарсіраваў Днепр… У 1948 годзе маёр А. Ляшчынскі выйшаў у запас. У 1949 годзе ўзначаліў Дзятлаўскую МТС, якая мясцілася ў вёсцы Міроўшчына Дзятлаўскага раёна.

wfullsize_distr

Потым працаваў дырэктарам турбазы «Нёман». Жыў у Гародні, дзе і памёр 8 верасня 2006 года.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлава