Ушанавалі памяць ахвяраў Другой сусветнай вайны



Гадавіну пачатку Другой сусветнай вайны адзначылі жалобнай акцыяй на Вайсковых могілках у Менску. Актывісты Руху салідарнасці “Разам” разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі і ўшанавалі палеглых жаўнераў хвілінай маўчання.

Распавядае ўдзельнік акцыі – маёр у адстаўцы Алесь Станкевіч:

– Пачаўшаяся 1 верасня вайна ў 1939 годзе закранула нашых землякоў, якія на той час служылі ў польскім войску. І гэтыя людзі сумленна выконвалі свой абавязак, згодна статуту, згодна прысязе. Ахвяры незлічоныя. На працягу усёй вайны створаная потым армія Андэрса і потым, апроч таго, створаная дывізія Тадэвуша Касцюшкі, якая пачынала сваю дзейнасць на  нашай тэрыторыі, – усё гэта нашыя людзі.

У сучаснай Беларусі на афіцыйным узроўні дагэтуль часцей ужываюць тэрмін Вялікая айчынная вайна, маючы на ўвазе германа-савецкую вайну, хаця апошняя з’яўляецца толькі часткай Другой сусветнай.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя.