Узровень дарогі стаў вышэйшым за падмуркі некаторых дамоў



У выніку асфальтызацыі вуліцы Пясочны праезд у Гомелі ўзровень дарогі стаў вышэйшым за падмуркі некаторых дамоў. Жыхары вуліцы непакояцца, што падчас дажджоў альбо ўвесну вада затопіць іхныя падворкі. Гаспадары прыватных дамоў па вуліцы Пясочны праезд абураюцца вынікам працы дарожнікаў.

– Гэта нагадвае чыгуначны насып – можна шпалы і рэйкі класці і цягнік пускаць. То бок расце ўзровень вуліцы адносна дамоў.

– Гэта што – цяпер фундамент падымаць на столькі. Гэта ж будзе пад самы фундамент стаяць вада. Будзе дом гнісці. Там жа душнікі стаяць, а туда будзе вада пад дом ісці, прама туды ў дом, унутр. Гэта непарадак.

Паводле сведчанняў жыхароў вуліцы Пясочны праезд, будаўніцтва асфальтаванай дарогі праводзілася ў аўральным тэмпе і з ігнараваннем інжынерных нормаў.

Беларускае Радыё Рацыя