Ва Украіне будуць трансляваць тры эратычныя тэлеканалы



З 2016 года ва Украіне будуць трансляваць ажно тры эратычныя тэлеканалы. Трансляцыю гэтых тэлевізійных каналаў ухваліла Нацыянальная рада па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання.

Эротыка

Больш прадразязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Украінскія кабельныя сеткі транслявалі эротыку яшчэ ад пачатку 2000-х гадоў. Але рабілі гэта пераважна рэгіянальныя правайдары, прытым у некаторых выпадках такая рэтрансляцыя была “пірацкай”.

Цяперашнія трансляцыі эротыкі ва Украіне маюць стаць абсалютна законнымі. Плануецца, што ўкраінскія аматары эротыкі будуць мець асалоду з тэлеканала Erotica TV, EROX HD і Playboy TV. Усе тры тэлеканалы зарэгістраваныя ў Нідэрландах. Мова вяшчання Erotica TV – французская, два іншых будуць транслявацца на ангельскай мове.

Згодна ўкраінскага заканадаўства, эратычныя тэлеканалы могуць транслявацца толькі з апоўначы і да 4 гадзін раніцы.

Украінскія чыноўнікі падкрэсліваюць, што мова ідзе не пра парнаграфію, а менавіта пра эротыку.

Мяркуецца, што першы эратычны тэлеканал запрацуе ва Украіне пасля 15 траўня 2015 года, калі будуць падпісаныя адпаведныя пагадненні паміж тэлевізійнымі правайдарамі і праваўладальнікамі.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя