Ва ўкраінскім музеі з’явіліся экспанаты беларускіх добраахвотнікаў



Калекцыя Уладзімір-Валынскага гістарычнага музея папоўнілася экспанатамі беларускіх добраахвотнікаў. Для захоўвання музей атрымаў шэўрон байца Атраду “Пагоня” і сцяг з подпісамі байцоў Тактычнай групы “Беларусь”.

Адбылося гэта ў межах праекту па перадачы ў музеі, дзе ёсць экспазіцыі, прысвечаныя АТА, экспанатаў беларускіх добраахвотнікаў. Арганізатарам праекту з’яўляецца Грамадскі сектар Атраду «Пагоня».

Перад гэтым экспанаты беларускіх байцоў ужо з’віліся ў Ковельскім гістарычным ды Валынскім краязнаўчым музеях.

 

Паводле прэс-службы Грамадскага сектару Атраду “Пагоня”