Ва Ўроцлаве зноў шукаюць цягнік з золатам



Пад Уроцлавам зноў аднавіліся раскопкі: скарбашукальнікі шукаюць легендарны цягнік з нацысцкімі каштоўнасцямі і золатам. Пра гэта паведамляе Wyborcza.pl.

Узначальваюць экспедыцыю паляк Пётр Копер і немец Андрэас Рыхтар. Эксперты ня маюць ніякіх доказаў, што цягнік з золатам існуе і знаходзіцца ў складанай сістэме танэляў пад горадам. Апошні раз пра цягнік гаварылі летась, калі двое жыхароў Польшчы прыйшлі ў юрыдычную кампанію з заявай, што ім удалося знайсці скарб. Пазней улады пацвердзілі знаходку, але не раскрылі месца знойдзенага цягніка.

Мясцовае легенда расказвае пра тое, што нацысты загрузілі золата і каштоўнасці ў цягнік, які пакінуў тагачасны Брэслаў – цяперашні Ўроцлаў – у траўні 1945-га году, перад уваходам у горад войскаў СССР. Лічыцца, што цягнік уехаў у танэль каля замку Ксьёнж у Сілезіі – і больш яго ніхто ня бачыў.

Беларускае Радыё Рацыя