Вадохрышча ў Гомелі



Амаль ва ўсіх гарадскіх раёнах Гомеля на Вадохрышча зробленыя купелі для ахвотных акунуцца ў зімовай вадзе.

19 студзеня праваслаўныя беларусы адзначаюць свята, сімвалам якога з’яўляецца вада. Лічыцца, што купанне на Вадохрышча ачышчае ад грахоў.

Беларускае Радыё Рацыя паразмаўляла з гомельцамі, якія акунуліся ў палонку на Вадохрышчанскія марозы.

РР: Вы ўжо скупаліся?

– Так.

РР: Як адчуванні?

– Выдатна, нібы нанава нарадзіліся.

РР: Холадна?

– Не, добра, паглядзіце.

РР: Першы раз купаецеся?

– Не, пастаянна. Традыцыя такая ў нас – скупаемся, цэлы год здаровыя.

19 студзеня ў Гомелі – мінус 7 удзень, мінус дзесяць уначы. Медыкі не рэкамендуюць купацца ў палонках людзям з паслабленым здароўем. Таксама да і пасля купання трэба адмовіцца ад ужывання алкаголю.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель